Асновы фотарэпартажа 22.07.15

Фатограф Сяргей Серабро — вядомы віцебскі фотакарэспандэнт, які супрацоўнічае з шэрагам навінавых агенцый. Для жыхароў Віцебска ён больш вядомы, як рэдактар самага папулярнага незалежнага інфармацыйнага рэсурса горада «Народныя навіны Віцебска». У лекцыі Сяргей распавядае пра азы карыстання фотаапаратам у рэпартажных мэтах.

Дизайн информационного ресурса 22.07.15

Лекция Каси Сырамолот — дизайнера, арт-директора 34mag.net и просто очаровательного человека. Полтора часа видеоконспекта про то, каким должен быть дизайн информационного сайта.

Культура Віцебска ў часы Расійскай імперыі 14.07.15
Частка занятка з Інай Абрамавай — гісторыкам, краязнаўцам, шматгадовым даследчыкам архітэктуры і побыту горада Віцебска. Тут вы знойдзеце інфармацыю пра мінулае 100–200-гадовай даўніны, шмат слядоў з якога яшчэ жывыя на вуліцах горада. Найбольш увагі нададзена штодзенным момантам губернскага цэнтра: таварыствы па інтарэсах, спартовыя спаборніцтвы, кінапаказы, дабрачынная дзейнасць, праца фатографаў, музейныя ўстановы і калекцыянеры. 

Польская прысутнасць у гісторыі Віцебска 11.07.15
Расповед Анатоля Якаўлева — краязнаўцы, даследчыка гісторыі этнічных меншасцяў на Віцебшчыне. Выкладаецца храналогія польскага культурніцкага, сацыяльнага, дзяржаўнага ўплываў з часоў ранняга новага часу да сярэдзіны ХХ ст. Найбольш увагі надаецца міжваенным гадам, калі ў Віцебску дзейнічала найбольшая ва ўсім БССР польская школа, а настаўнікі сюды набіраліся з “палітэмігрантаў”. 

Архітэктурная спадчына Віцебска: мінулае і рэстаўрацыя 11.07.15
Лекцыя Яўгена Калбовіча — архітэктара, рэстаўратара, навуковага кіраўніка гістарычнага цэнтра Віцебска. Яна дзеліцца на дзве часткі. Першая прысвечаная тапаграфіі горада, яго будаўнічаму развіццю з канца XVIII ст. па сённяшні дзень. Другая частка разглядае гісторыю архітэктруных стыляў праз помнікі, змешчаныя ў Віцебску. 

Папулярызацыя і сістэматызацыя культурнай спадчыны 11.07.15
Лекцыя Цімафея Акудовіча — гісторыка, экскурсавода, сябры Беларускага камітэта ICOMOS. Гэта надзвычай ясны і структураваны выступ. Аўтар “на пальцах” распавядае, як уносіць помнікі ў ахоўны спіс. Як прыцягваць увагу да спадчыны з дапамогай святаў, экспедыцый, вэб-сайтаў, турыстычных стэндаў і іншае. 

Верхні замак Віцебска і яго музеефікацыя 11.07.15
Лекцыя Леаніда Калядзінскага — археолага, кандыдата гістарычных навук, шматгадовага даследчыка Верхняга замка Віцебска. Выступ прысвечаны хадзе раскопак 1970—1990-х гг. на Верхнім замку, адкрыццям і знаходкам, стасункам з мясцовымі ўладамі, жыхарамі, навукоўцамі і нават спецслужбамі. 

Латышы ў гісторыі Віцебска 11.07.15
Лекцыя Максіма Каралёва — гісторыка, даследчыка гісторыі  латышскай прысутнасці на тэрыторыі Віцебшчыны. Выступ будуецца па храналагічным прынцыпе: з часоў балцкага засялення земляў Усходняй Еўропы, праз гады Рэчы Паспалітай да сярэдзіны ХІХ ст., калі павялічваецца колькасць латышоў-перасяленцаў. 

“Палітычная сфера”: часопіс, канферэнцыі, кангрэс 11.07.15
Частка выступу Андрэя Казакевіча — доктара палітычных навук, дырэктара інстытута “Палітычная сфера”. Прэзентацыя дзейнасці адной з устаноў Беларусі, якія займаюцца незалежнымі даследаваннямі ў сферы гуманітарных і сацыяльных навук. Акрамя выпуску навуковага часопіса, рэгулярных канферэнцый, “ПС” мае ўнікальны для краіны досвед правядзення міжнароднага кангрэса па ўсім спектры даследаванняў Беларусі. 

Віцебская мастацкая школа 11.07.15
Лекцыя Міхася Цыбульскага — кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта ВДУ, куратара, даследчыка віцебскага мастацтва. Вытрымка з выступу прысвечаная апорным кропкам школы другой паловы ХХ ст. Але аўтар дае і сціслае апісанне бэкграўнда: ад прыватнай школы Юдэля Пэна, праз Вышэйшую народную мастацкую вучэльню да мастацкага тэхнікума — то бок даваенны час.

Pages