Архітэктурная спадчына Віцебска: мінулае і рэстаўрацыя 11.07.15
Лекцыя Яўгена Калбовіча — архітэктара, рэстаўратара, навуковага кіраўніка гістарычнага цэнтра Віцебска. Яна дзеліцца на дзве часткі. Першая прысвечаная тапаграфіі горада, яго будаўнічаму развіццю з канца XVIII ст. па сённяшні дзень. Другая частка разглядае гісторыю архітэктруных стыляў праз помнікі, змешчаныя ў Віцебску. 

Папулярызацыя і сістэматызацыя культурнай спадчыны 11.07.15
Лекцыя Цімафея Акудовіча — гісторыка, экскурсавода, сябры Беларускага камітэта ICOMOS. Гэта надзвычай ясны і структураваны выступ. Аўтар “на пальцах” распавядае, як уносіць помнікі ў ахоўны спіс. Як прыцягваць увагу да спадчыны з дапамогай святаў, экспедыцый, вэб-сайтаў, турыстычных стэндаў і іншае. 

Верхні замак Віцебска і яго музеефікацыя 11.07.15
Лекцыя Леаніда Калядзінскага — археолага, кандыдата гістарычных навук, шматгадовага даследчыка Верхняга замка Віцебска. Выступ прысвечаны хадзе раскопак 1970—1990-х гг. на Верхнім замку, адкрыццям і знаходкам, стасункам з мясцовымі ўладамі, жыхарамі, навукоўцамі і нават спецслужбамі. 

Латышы ў гісторыі Віцебска 11.07.15
Лекцыя Максіма Каралёва — гісторыка, даследчыка гісторыі  латышскай прысутнасці на тэрыторыі Віцебшчыны. Выступ будуецца па храналагічным прынцыпе: з часоў балцкага засялення земляў Усходняй Еўропы, праз гады Рэчы Паспалітай да сярэдзіны ХІХ ст., калі павялічваецца колькасць латышоў-перасяленцаў. 

“Палітычная сфера”: часопіс, канферэнцыі, кангрэс 11.07.15
Частка выступу Андрэя Казакевіча — доктара палітычных навук, дырэктара інстытута “Палітычная сфера”. Прэзентацыя дзейнасці адной з устаноў Беларусі, якія займаюцца незалежнымі даследаваннямі ў сферы гуманітарных і сацыяльных навук. Акрамя выпуску навуковага часопіса, рэгулярных канферэнцый, “ПС” мае ўнікальны для краіны досвед правядзення міжнароднага кангрэса па ўсім спектры даследаванняў Беларусі. 

Віцебская мастацкая школа 11.07.15
Лекцыя Міхася Цыбульскага — кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта ВДУ, куратара, даследчыка віцебскага мастацтва. Вытрымка з выступу прысвечаная апорным кропкам школы другой паловы ХХ ст. Але аўтар дае і сціслае апісанне бэкграўнда: ад прыватнай школы Юдэля Пэна, праз Вышэйшую народную мастацкую вучэльню да мастацкага тэхнікума — то бок даваенны час.

Вайскова-гістарычная рэканструкцыя 11.07.15
Выступ Ігара Мельнікава — кандыдата гістарычных навук і рэканструктара. Багата ілюстраваная лекцыя распавядае пра досвед аднаўлення падзей Першай і Другой сусветных войнаў, удзел беларусаў у вайсковых фармаваннях міжваеннай Польшчы і СССР, а таксама Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра здымкі фільмаў, правядзенне фэстаў і паказальных выступаў, удзел ва ўрачыстых маршах і гістарычных святах.

Турыстычнае выкарыстанне археалагічнай спадчыны 11.07.15
Выступае Мікола Плавінскі — археолаг, аўтар папулярных выданняў па беларускай гісторыі. Лекцыя прысвечаная патэнцыялу, які мае наша краіна ў выкарыстанні помнікаў археалагічнай спадчыны. Увесь расповед будуецца на канкрэтных прыкладах: гарадзішча на Менцы, “Ніжняя царква” ў Гародні, Мядзельскі замак, фэст “Меч Брачыслава” і інш.

Замкі і людзі 10.07.15
Выступае Сцяпан Стурэйка — гісторык, культурны антраполаг, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня, ЛІтва). Занятак складаецца з двух частак. Першая прысвечаная “спадчыне як магчымасці для камунікацыі”, таму, які ўплыў мае гісторыка-культурны аб'ект на чалавека побач. Разглядаецца вялікая колькасць прыкладаў: ад фестываляў “Дажынкі” да рэспубліканскай праграмы “Замкі Беларусі”. 

Выдавецкая справа і гісторыя 10.07.15
Выступ Андрэя Янушкевіча — гісторыка, навукоўцы, кнігавыдаўца. Паўтарагадзінны аповед пра спецыфіку гістарычнага і — шырэй — гуманітарнага кнігадруку на Беларусі. Пра тое, як рабіць гістарычную кніжку прывабнай, чытабельнай і запатрабаванай пакупніком.

Pages