Грамадская ініцыятыва і актуалізацыя спадчыны 10.07.15
Выступае Таццяна Касатая — гісторык, дактарантка Інстытута славістыкі Польскай Акадэміі навук, грамадская дзеячка з Горадні. Таццяна прадстаўляе лакальную ініцыятыву “Варштат ідэй”, якая займаецца аховай і папулярызацыяй гісторыка-культурнай спадчыны. Выступ утрымлівае шэраг незвычайных прыкладаў па працы з культурнымі каштоўнасцямі. 

Гісторыка-культурная спадчына ў наваколлях Віцебска 10.07.15
Частка занятка Мікалая Півавара, прысвечаная адметным мясцінам вакол Віцебска. Калі не ведаеце, куды выехаць на цёплыя выходныя, то гэтая лекцыя для вас. Храмы, помнікі грамадзянскай і тэхнічнай архітэктуры, мемарыяльныя манументы розных эпох і нават палацы, якія знаходзяцца ледзь не ў пешай дасягальнасці для жыхароў Віцебска.

Ахова помнікаў гісторыі і культуры: прававыя асновы 10.07.15
Выступае Антон Астаповіч — гісторык, старшыня “Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”. Лекцыя прысвечаная юрыдычным нормам, якімі трэба карыстацца ў справе аховы гістарычных ландшафтаў. Разбіраецца некалькі розных па паспяховсці прыкладаў па пастаноўцы на ўлік новых аб'ектаў, іх рэстаўрацыі і захвання адпаведна праўных нормаў. 

Грамадскае жыццё Віцебска 1980-х – 1990-х гадоў 10.07.15
Лекцыя Мікалая Півавара — краязнаўцы, кандыдата гістарычных навук, настаўніка Віцебскай кадэцкай вучэльні. Расповед пра багатую на падзеі і з'явы пераломную эпоху ў гісторыі горада. Пра тое, як развівалася мастацтва, культура, гуманітарная навука, краязнаўчы рух ва ўмовах вызваленага грамадства і здабыцця незалежнасці Беларусі. 

Яўрэі ў гісторыі Віцебска 10.07.15
Лекцыя Канстанціна Карпекіна — кандыдата гістарычных навук, галоўнага захавальніка фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці (ДАВВ). Выступ утрымлівае звесткі па асноўных старонках з гісторыі яўрэйскага насельніцтва нашага горада ад XVII ст. па сённяшні дзень. 

Экскурсія па прафесіі гіда 10.07.15
Лекцыя Уладзіміра Ткачэнкі — гіда-міжнародніка з Віцебска. Невялікая частка па тэорыі экскурсазнаўства. Асаблівасці прафесіі. Роля гіда ў працы з гісторыка-культурнай спадчынай. Формы экскурсій. Узнаўленне памяці пра культурную спадчыну пад час вандровак. Каштоўнасці унутранага турызма. 

Віцебская архітэктурная школа 10.07.15
Вытрымка з лекцыі Алега Трусава — археолага і гісторыка архітэктуры. Прысвечаная вылучэнню і развіццю асобнай Віцебскай архітэктурнай школы. Аналіз яе помнікаў: царквы св. Міхаіла на Верхнім замку, Пятніцкай і Дабравешчанскай цэркваў у Ніжнім замку. Падрабязна разглядаюцца пытанні ўзаемаўплыву з боку полацкай і чарнігаўскай архітэктурных школ.

Interhistory: курс для мэнэджэраў спадчыны 10.07.15

Скончаны курс мэнэджэраў гісторыка-культурнай спадчыны “Interhistory”, які агарнуў маладых людзей, зацікаўленых ў пашырэнні ведаў пра спадчыну Віцебска і рэгіёна.

Інтэрв’ю: трымаць фармат, як легіянер “чарапаху”! 14.02.13

Каюся: толькі з трэцяй спробы адолеў на сайце “ЕўраБеларусь” інтэрв’ю пад загалоўкам “Уладзімір Мацкевіч: Вы здольны ўбачыць у выкапаным катлаване падмурак будучага будынка?”. Абстрагуюся ад зместу, выношу за дужкі палітыку — гаворка пра тэкст пойдзе выключна паводле законаў жанру.

Твіты, за якія саджаюць у турму 09.02.13

У Кітаі блогера-сцэнарыста саджаюць на 5 гадоў, а ў Кувейце можна атрымаць па годзе за кожныя 14 знакаў твіта. Натуральна, калі ты не з каралеўскай сям'і.

Pages