Віктар Марціновіч выступіў у Віцебску (відэа)
17.05.12

Нядаўна на віцебскім "Паддашку" прайшла адкрытая лекцыя рэдактара "Белгазеты" Віктара Марціновіча. Прамова журналіста, выкладчыка і пісьменніка сабрала блізу паўсотні людзей. Пэўна большасць з прысутных не падазравала, што са згаданых тут постацяў Віктар для лекцыі абярэ апошнюю — пісьменніцкую.

Развагі пра Пелевіна і Сарокіна, Федарэнка і Бахарэвіча, "Параною" і "Сцюдзены вырай", а таксама смерць аўтара і запатрабаванасць нон-фікшана ўспрынялі не ўсе. Некаторыя гучна пакідалі залу. Некаторыя потым бурчэлі на старонках сацсетак. Але было немала і тых, хто папросту сарвалі план лекцыі, пачаўшы задаваць пытанні, цалкам паламаўшы задуму выступоўцы.

Лекцыя сапраўды мела нешмат агульнага з заяўленай тэмай "Як напісаць дрэнны тэкст", таму не можа быць успрынятая, як вузка журналісцкая ці ўвогуле "навучальная". Але людзям, павязаным з друкаваным словам яна будзе ня лішняй для прагляду.