Гісторыі фотаздымкаў: лекцыя Вадзіма Заміроўскага
26.06.12

Фотажурналіст Вадзім Заміроўскі завітаў у Віцебск у чэрвені месяцы, каб прачытаць лекцыю "Гісторыі фотаздымкаў". У сваім "спічы" вядомы рэпарцёр распавёў пра рэаліі гэтай, як высветлілася, паміраючай прафесіі на прыкладах яе набольш заўважных прадуктаў — фотаздымкаў. Лекцыя будавалася на гронку яскравых прац беларускіх фотажурналістаў і, фактычна, за сорак хвілін вы пазнаёміцеся з найбольш рэпрэзентатыўным зрэзам айчыннага фотарэпартажу за апошнія колькі год.