Як зрабіць блог карысным для культуры?
23.08.12

У межах школы Public Republic адбудзецца адкрытая лекцыя па тэме працы ў блогах на культурнай ніве. У якасці выступоўцы запрошаны Глеб Лабадзенка — беларускі паэт, журналіст і “рухавік беларушчыны”. 

Глеб не толькі вядзе актыўную культурніцкую дзейнасць: піша артыкулы, перавыдае непадцэнзурнага Караткевіча і ранняга Барадуліна, арганізоўвае візіт князёў Радзівілаў у Нясвіж, укладае паштоўкі, кнігі, дыскі. Ён яшчэ пра гэта і актыўна піша, карыстаючыся сваім блогам для стварэння розгласу, збору ўражанняў і трансляцыі ідэяў. Аўтар старонкі www.labadzenka.by распавядзе пра ўласныя правілы культурнага блогінгу ў Беларусі, карысць і непатрэбнасць інтэрнэт-дзённікаў, іх ролю ў анлайне і рэальным жыцці.

Відэа лекцыі, як заўсёды, будзе даступнае на старонцы школы Public Republic.