Карысныя спасылкі
02.09.12

Прадстаўляем сціслы агляд матэрыялаў, якія могуць прыдацца для дзейнасці new media актывістаў. Цягам тыдня мы знаходзілі і публікавалі вартыя спасылкі на нашых старонках у сац. сетках, а цяпер усё разам выкладаем тут — для відэа, фота, блогаў, ФБ і інш. 

Некалі вядомы брытанскі рэпартэр Гай Дэген прыязжаў на Беларусь з шыкоўнымі семінарамі па новых медыя. На сайце "Нямецкай хвалі" мы знашйлі ягоныя рэкамендацыі, як лепей абыходзіцца з постамі у сваім блогу. Спасылка: http://blogs.dw-akademie.de/eurasia/?p=1275

Ёмісты агляд відэахостынгаў — асаблівасці, перавагі і надзейнасць розных пастаўшчыкоў паслугі размяшчэння відэакантэнту ў інтэрнэце. Дзе можна пакінуць гігабайты запісаў? Дзе няма рэкламы? Дзе адсутнічае абмежаванне па часе? Адкуль можна пампаваць арыгіналы файлаў? Якія ўвогуле ёсць альтэрнатывы Ю-Тубу? Спасылка: http://goodnewsanimal.ru/news/populjarnye_videokhostingi_obzor_provereno_na_sebe/2011-05-02-15

Восем вельмі простых правілаў, як фатаграфаваць на мабільнік: http://elekcyi.org/tehoryju-u-praktyku/mabilnyja-zdymki.html 

Інфаграфіка, якая дазволіць зразумець моц візульнага складніку ў сацыяльных сетках: http://www.mbooth.com/framed/ (2,7 Мб)

Працэс перарамеркавання рынку рэкламы ў разгары. З-за новых медыя тэлебачанне ўжо не дасягае сваіх мэтаў: http://kommersant.ru/doc/2009420 

Спіс лепшых new media сайтаў 2011 году паводле спецыялістаў з Інстытуту новых медыя (Ню-Ёрк, ЗША): http://www.newmediaawards.org/websiteawards/2011/website_awards_winners....

На дэсерт: як у лічбавую эпоху пачуваюцца коміксы і што іх чакае ў недалекай будучыні? Спасылка: http://www.polityka.pl/kultura/aktualnoscikulturalne/1529485,1,tablety-z...

Фота: "Нямецкая хваля"