Мабільны офіс
04.10.12

У нядзелю 7 кастрычніка а 16-й гадзіне ДУ "Залатое кола Віцебска "Дзвіна" запрашае ўсіх ахвочых на публічную лекцыю пад назвай "Мабільны офіс".

Эксперт у галіне камунікатыўных тэхналогій Аляксей Лявончык распавядзе пра сучасныя магчымасці арганізацыі "офіса на каленях". Вы даведаецеся пра кампутарныя праграмы, якія спрашчаюць штодзённую руціну, арганізоўваюць ваш працоўны распарадак, дазваляюць хутка і бяспечна абменьвацца інфармацыяй.

Акрамя прыкладаў выкарыстання традыцыйных рабочых станцый у выглядзе стацыянарнага кампутара альбо ноўтбука, Аляксей зверне ўвагу на вартасці мабільных тэлефонаў — чым смартфон можа дапамагчы сучаснаму чалаввеку быць больш незалежным і "працаздольным".

Запрашаюцца ўсе ахвочыя. Уваход вольны.