Карысныя спасылкі #05
23.12.12

Гэтым разам набор спасылак на карысныя матэрыялы, датычныя тэксту, відэа і радыё; крыху фану, інтэрнэт-бяспекі і прабіўная лекцыя па капірайтынгу.

Праверце свой пароль на профпрыдатнасць — колькі часу яго будуць узламваць сучасныя машыны: спасылка.

Якія гаджэты захоўваюцца ў сумцы ўніверсальнага журналіста Гая Дэгана: спасылка.

Кароткая зацемка пра тэндэнцыі росту ў сферы інтэрнэт-радыё: спасылка.

Трохі "фану" — Таццяна Дружняева перавяла згадкі пра колеры ў вядомых літаратурных творах у патэрны з квадрацікамі. Цяпер няўзбройным вокам бачна, якога колеру "Майн Кампф", "Код да Вінчы" і "Ціхі Дон". Глядзіце на "Esquire": спасылка

МІжнародная магістэрская праграма па медыя ў Боне (Нямеччына), дэдлайн у сакавіку 2013 г.: спасылка.

Спіс парадаў пра тое, як рабіць рэкламныя загалоўкі, ад Дэвіда Огілві. Карысна і для журналіста: спасылка.

Як пісаць рэкламныя тэксты? Як увогуле пісаць тэксты, якія дасягаюць сваіх мэтаў? Як чытаюць людзі ў інтэрнэце і як трэба пісаць для людзей? Прабіўная лекцыя ад Міхаіла Дашкіева: спасылка.

Здымаем ролікі на смартфон. Просты і ясны мануал на тры хвіліны: