Грамадская ініцыятыва і актуалізацыя спадчыны
10.07.15

Выступае Таццяна Касатая — гісторык, дактарантка Інстытута славістыкі Польскай Акадэміі навук, грамадская дзеячка з Горадні. Таццяна прадстаўляе лакальную ініцыятыву “Варштат ідэй”, якая займаецца аховай і папулярызацыяй гісторыка-культурнай спадчыны. Выступ утрымлівае шэраг незвычайных прыкладаў па працы з культурнымі каштоўнасцямі. 

Прычым, гэта тычыцца ня толькі матэрыяльных аб'ектаў (драўляная забудова Гародні, касцёл Фара Вітаўта, Барысаглебская царква).Напрыклад, Таццяна распавядае пра аднаўленне і папулярызацыю старых гарадзенскіх рэцэптаў, розных прысмакаў, напояў, дэсертаў, а таксама іх уключэнне ў меню цяперашніх рэстарацый і кавярняў. 
 
Таццяна з'яўляецца выпускніцай Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Для яе не было праблемай падмацоўваць свой аповед параўнаннямі з віцебскай сітуацыяй.
 
 

Лекцыя адбывалася ў межах курса для менеджараў гісторыка-культурнай спадчыны “Interhistory”