Латышы ў гісторыі Віцебска
11.07.15

Лекцыя Максіма Каралёва — гісторыка, даследчыка гісторыі  латышскай прысутнасці на тэрыторыі Віцебшчыны. Выступ будуецца па храналагічным прынцыпе: з часоў балцкага засялення земляў Усходняй Еўропы, праз гады Рэчы Паспалітай да сярэдзіны ХІХ ст., калі павялічваецца колькасць латышоў-перасяленцаў. 

Асобная ўвага надаецца гадам Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, а таксама латышскай культурніцкай і адукацыйнай дзейнасці ў Віцебску і рэгіёне ў 1920-х гадах. Цэлая старонка ў гісторыі латвійска-беларускіх дачыненняў — праца Консульства Латвіі ў Віцебску ў  1925–1932 гадах, а таксама аднаўленне яго дзейнасці ў 1990-х. 
 

Лекцыя адбывалася ў межах курса менеджараў гісторыка-культурнай спадчыны "Interhistory"