Культурніцкая дзейнасць Еўрарадыё
23.07.15

Віталь Зыблюк і Воля Малюшыцкая прадстаўляюць “Еўрарадыё” — навінавы радыёканалаі і інтэрнэт-сайт, якія працуюць на Беларусі. Выступоўцы прысвячаюць крыху часу алгарытму работы “Еўрарадыё”. У другой частцы дэталёва распавядаецца пра 4 вялікія клубным мерапрыемтсвы, якія самастойна ладзіла радыёстанцыя. 

У чым карысць “рознааўдыторных” канцэртаў? Ці можна спрасціць райдэр? Якім мусіць быць вядучы канцэрта? Колькі каштуе і ці працуе тэлівізійная рэклама? Як праваліцца з флаерамі і прыцягнуць на канцэрт 10 японцаў? Як можна атрымаць зніжкі на радыёрэкламу? Калі “Дай Дарогу” заспяваюць па-беларуску? Як шукаць прызы для лаўрэатаў, рабіць дармавыя афішы і бясплатна карміць музыкаў? Запрашаем праглядзець вельмі насычаную лекцыю.

Лекцыя адбывалася ў межах курса “Lumini”

Tags: