Vitebsk4Me як культурніцкая з'ява
23.07.15

Лекцыя Уладзіміра Булаўскага — аднаго з арганізатараў культурніцкага жыцця Віцебска — распавядае пра тусоўку “Vitebsk4Me”, а дакладней пра яе праекты і мерапрыемствы. Тыпы актыўнасці падзялялілі выступ на некалькі лагічных частак.

Пачынаем з гістарычных падзей: “Віцебск. Ландшафты памяці”, “Замкі Віцебска”, “Таямніцы Віцебска”, “Жыццё пасля гісторыі”. Потым пра спорт, а дакладней пра чэмпіянат па футбольным фрыстайле “Вежа”. Шэраг адукацыйных і арт-праектаў: ад стрыт-арт падзеі “Гравітацыя” і фотааўкцыёна на адкрытым паветры да дабрачыннага спектакля і паэтычнай вечарыны.

Найбольшы блок — музычны, разам з адзіным у сваім родзе конкурсам альтэрнатыўных каманд “NoLogo Promo”. На дэсерт расповед, чаму людзі ходзяць на кінапаказы.

Лекцыя адбывалася ў межах курса “Lumini”

Tags: