Навучэнцы Interhistory ладзяць свае падзеі
19.08.15

Курс “Інтэргісторыя” скончыў лекцыйна-семінарскую частку ўлетку. З таго часу навучэнцы распрацоўвалі ўласныя падзеі, ацэньвалі іх з дапамогай знешніх экспертаў, шукалі кансультантаў і браліся за працу. Ужо прайшла серыя мерапрыемстваў па прыцягненню ўвагі да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны пасёлка Лужасна. 

На базе арт-цэнтра “Талстога 7” пачаўся шэраг мясцовых культурніцкіх імпрэзаў. Першай з іх была сустрэча з вандроўнікамі Барысам і Раманам з праекта Aroundbelarus, а таксама вячэрні кінапрагляд. 

Наперадзе нас чакае яшчэ шмат незвычайных падзей і прэзентацый, прысвечаных мінуламу і сучаснасці Віцебска і яго ваколіц: турыстычныя шыльды, даследаванне могілак, візуальная прадукцыя віцебскіх рэканструктараў і іншае.