Свята ў Вялікіх Лётцах зладзілі выпускнікі курса Interhistory
20.09.15

Цэлая серыя падзей адбылася ў вёсцы пад Віцебскам. Навучэнцы курса “Інтэргісторыя” запрасілі жыхароў горада і мясцовых людзей на талаку. Прыбіралі помнік архітэктуры, які цудам захаваўся ў віхуры падзей ХХ стагоддзя — сядзібу вядомага батаніка Уладзіміра Адамава. Узнагародай для гасцёў была экскурсія па вёсцы ад краязнаўцы і дырэктара Вялікалятчанскай школы-інтэрната Міхаіла Дука.

Пра тутэйшых дзяцей таксама не забыліся. Гурт Vuraj адмовіўся ад удзелу ў мінскіх днях горада і адмыслова прыехаў у Лётцы, каб зладзіць канцэрт перад выхаванцамі школы. Выніковым рашэннем свята было ладзіць яго рэгулярна пад назвай “Адамаўскі фэст”.