Vitebsk Social Design. Відэалекцыі
26.11.16

Vitebsk Social Design – гэта адукацыйны курс, які праходзіў  Віцебску для маладых дызайнераў, архітэктараў, мастакоў. Падчас дзевяці сустрэчаў дасведчаныя адмыслоўцы распавядалі, як ператварыць сваю прафесію ў сацыяльна карысны інструмент. 

Курс быў арганізаваны супольнасцю Vitebsk4Me для жыхароў Віцебска і Віцебскай вобласці. Пасля яго правядзення частка выпускнікоў аб'ядналася ў новую дызайн-супольнасць “Кухня 33”, каб дапамагаць некамерцыйным ініцыятывам у іх візуальным суправаджэнні.

Выкладчыкі Vitebsk Social Design – гэта добрыя спецыялісты, якія жывуць у Беларусі, Польшчы і Украіне. Каб іх веды і ўнікальны досвед не згубіўся, відэаканспекты з лекцый пакрысе рэдагуюцца і з'яўляюцца ан-лайн у асобным плэйлісце Vitebsk4Me. Першая палова выступаў ужо даступная для шырокай аўдыторыі. Пачаць глядзець можна адразу на гэтай старонцы ніжэй.