Як перамагчы аўтобус экскурсантаў 28.07.15

Лекцыя вядомага віцебскага краязнаўцы, экскурсійнага эксперта, кандыдата гістарычных навук Мікалая Півавара

Канцэрты ў Беларусі: тэорыя і практыка 28.07.15
Лекцыя Ўладзіміра Шаблінскага — дырэктара канцэртнай агенцыі «Шаблі», гаспадара аднайменнага хутара. На сённяшні дзень гэта адзін з найбольш актыўных і паспяховых арганізатараў канцэртаў і фестываляў у Беларусі. 

Дом Фішара: прастора і атмасфера 28.07.15
Лекцыя ад кіраўнікоў “Дома Фішара” — калісьці першай беларускай антыкавярні (Мінск). Выступаюць Вера Анціпава і Філ Марозаў

Кампанія “Будзьма беларусамі!” і PR культурніцкіх падзей 28.07.15

Эксперт Алесь Плотка на момант лекцыі з'яўляўся PR-менеджарам і прэс-сакратаром грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. 

Выдавецкі рынак Беларусі: праблемы і тэндэнцыі 28.07.15

Лекцыя Валера Булгакава — беларускага інтэлектуала, публіцыста, галоўнага рэдактара часопіса „ARCHE”.

Выступоўца распавядае пра выдавецкія трэнды беларускай прасторы з вершыні дасведчанага аўтара і рэдактара. Карысць лекцыі ў неперадузятасці і незалежнай пазіцыі сп. Булгкава, якая дазваляе спакойна абмяркоўваць не толькі дасягненні, але і любыя праблемы, якія нараджае беларуская рэчаіснасць у кніжнай ці, шырэй, агульнай выдавецкай сферы. 

Арт Сядзіба: месца, падзея, СМІ, фонд падтрымкі 24.07.15

Лекцыя Паўла Белавуса — кіраўніка грамадскай агенцыі «Арт Сядзіба». Установа займаецца арганізацыйнай, інфармацыйнай і выдавецкай падтрымкай маладых і перспектыўных беларускамоўных культурных ды грамадска значных ініцыятыў. 

Studio67: фоташкола, супольнасць, падзеі 24.07.15

Вадзім Жук — кіраўнік Цэнтра фотаграфіі Studio67. Лекцыя з'яўляецца свайго роду візітоўкай установы, але ў першую чаргу распавядае пра арганізацыю культурніцкіх падзей, каторымі займаецца Studio67. Кінапаказы на адкрытым паветры, кірмашы, выставы, гарадскія фэсты. 

Як працуе літаратурны дом “Логвінаў”? 23.07.15

Сакрэты функцыянавання літаратурнага дома “Логвінаў” распавядае дырэктарка кнігарні Кацярына Пікірэрня. Як адчыніць кніжную краму. Як можна “нечакана” стаць яе дырэктарам. 

Jam Market — шчырая гарадская падзея 23.07.15

Лекцыю чытае Захар Шлімакоў — дызайнер, ды-джэй і арганізатар шэрагу лакальных падзей у Мінску. Расповед пра тое, як праводзіць гарадскія кірмашы, барахолкі і невялікія святы. 

Vitebsk4Me як культурніцкая з'ява 23.07.15

Лекцыя Уладзіміра Булаўскага — аднаго з арганізатараў культурніцкага жыцця Віцебска — распавядае пра тусоўку “Vitebsk4Me”, а дакладней пра яе праекты і мерапрыемствы. Тыпы актыўнасці падзялялілі выступ на некалькі лагічных частак.

Pages